Калі Вам неабходна знайсці гасцініцу ў горадзе Маларыта Брэсцкай вобласці, якая спалучае высокі сэрвіс і дэмакратычныя цэны, то Вам варта спыніць выбар на гасцініцы «Юбілейная», размешчанай у самым сэрцы горада.
Гасцініца «Юбілейная» - гэта першая сучасная камфартабельная гасцініца еўрапейскага ўзроўню, якая знаходзіцца ў дзелавым і культурным цэнтры горада Маларыта.
Тут заўсёды рады бачыць Гасцей горада, якія наведваюць Маларыту з дзелавым візітам або падарожнічаючы па вобласці.
Будынак гасцініцы «Юбілейная» з вытанчаным экстэр'ерам, моднай мэбляй і стыльным унутраным аздабленнем, спалучае ў сабе вытанчанасць і зручнасць.
Гасцініца «Юбілейная» у горадзе Маларыта прапануе сваім Наведвальнікам самыя разнастайныя рашэнні па размяшчэнні і абслугоўванні.
Нумарны фонд гасцініцы "Юбілейная" прадстаўлены нумарамі:
-двухпакаёвымі люксамі і паўлюксамі, а таксама аднамеснымі і двухмеснымі нумарамі, якія задаволяць запатрабаванні самых патрабавальных госцяў. У кожным нумары — зручныя артапедычныя матрацы, гіпаалергенная пасцельная бялізна, тэлевізар, тэлефон, радыёкропка, штодзённая ўборка. У нумарах люкс і паўлюкс ёсць сістэма спутнікавага тэлебачання.
На тэрыторыі гасцініцы «Юбілейная» размешчана стылізаванае кафэ на 40 пасадачных месцаў, у якой Вас сустрэнуць найсмачнымі разнастайнымі абедамі і бізнэс-ланчамі, банкетным меню, якое ўлічвае самыя розныя густы. Вы можаце замовіць мерапрыемства і ў VIP-зале на 8 пасадачных месцаў. Магчыма таксама правядзенне мерапрыемстваў рознага ўзроўню. У зале кафэ ёсць хатні кінатэатр і спутнікавае тэлебачанне.
Гасцініцу «Юбілейная» ў горадзе Маларыта вельмі лёгка знайсці. Бо яна размешчана паблізу культурных, сацыяльных і прамысловых аб'ектаў горада.
Мы не сумняваемся, што час, праведзены ў гасцініцы «Юбілейная», пакіне ў Вас толькі прыемныя ўспаміны. Кожны раз, спыняючыся ў горадзе Маларыта, Вы будзеце ведаць, што ў гасцініцы "Юбілейная" заўсёды рады Гасцям!